:

Аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Узбекістана

У студзені – лістападзе 2020 г. аб'ём тавараабароту Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан склаў 225,0 млн. долараў ЗША (105,4 працэнта да ўзроўня адпаведнага перыяду 2019 года).

Аб'ём экспарту тавараў – 187,1 млн. долараў ЗША (110,8 працэнта), імпарту тавараў – 37,9 млн. долараў ЗША (85,1 працэнта).

Сальда знешняга гандлю таварамі склалася станоўчае ў памеры 149,2 млн. долараў ЗША.

Беларусь пастаўляе на ўзбекскі рынак шырокую наменклатуру прадукцыі практычна ўсіх галін прамысловасці — усяго больш за 300 таварных пазіцый.

У студзені-кастрычніку 2020 года тавараабарот склаў $195 млн (102,2 працэнта да аналагічнага ўзроўню 2019 года). Вартасны аб'ём экспарту беларускіх тавараў склаў $160,7 млн (107,1 працэнта), імпарту ўзбекскіх тавараў — $34,3 млн (84,3 працэнта).

Беларусь у студзені-кастрычніку нарасціла экспартныя пастаўкі ва Узбекістан мяса ялавічыны — да $34 млн (рост у 2,3 раза ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года). На трэць узраслі пастаўкі мяса птушкі ($3,4 млн). Павялічыўся таксама экспарт сухога малака, цукру і шакаладу, лекавых сродкаў і рэнтгенаўскай апаратуры, вакцын.

Ва Узбекістане краіна традыцыйна закупляе бавоўнавую пражу і трыкатаж, свежую плодаагароднінную прадукцыю. У бягучым годзе ўзраслі пастаўкі ў Беларусь узбекскіх кавуноў і дынь, арэхаў, абрыкосаў і чарэшні.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці