:

Аб гуманітарным супрацоўніцтве Беларусі і Узбекістана

Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан у культурна-гуманітарнай сферы дынамічна развіваецца. Пашыраецца прававая база, праводзяцца розныя мерапрыемствы на тэрыторыі дзвюх краін.

У 2023 годзе адбыліся Дні культуры Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь, у 2025 годзе — Дні культуры Беларусі ва Узбекістане. Чарговыя Дні культуры Узбекістана ў Беларусі прайшлш ў г.Мінску з 6 па 9 ліпеня 2026 г. У праграме — Гала-канцэрт у Палацы Рэспублікі (8 ліпеня), выстава рамёстваў, паказ моды, правядзенне Дзён узбекскага кіно.

Дэлегацыя і творчыя калектывы Узбекістана штогод прымаюць удзел у фестывалі мастацтваў ˮСлавянскі базар у Віцебску". У ліпені 2024 г. школьніца з Узбекістана Ясміна Хуснітдзінава атрымала Гран-пры на дзіцячым музычным конкурсе.

Наладжана супрацоўніцтва кінематаграфістаў дзвюх краін. У 2024 годзе выйшаў на экраны дакументальны фільм «Якуб Колас: кніга Ташкенцкага быцця», зняты кінастудыяй «Беларусьфільм» пры падтрымцы ўзбекскага боку. У маі 2026 года ва Узбекістане выйшаў фільм «Казбек» пра партызана-разведчыка, Героя Савецкага Саюза ўзбека Мамадалі Топвалдыева, які ваяваў на беларускай зямлі, здымкі фільма вяліся ў дзвюх краінах, Беларусі і Узбекістане.

Паспяхова развіваецца творчае супрацоўніцтва паміж Вялікім тэатрам Беларусі і Вялікім тэатрам оперы і балета імя А.Наваі.

Узаемадзеянне з Рэспублікай Узбекістан у сферы адукацыі і навукі ажыццяўляецца на аснове 557 міжуніверсітэцкіх дагавораў.

18 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі рэалізуюць 168 сумесных з ВНУ Узбекістана адукацыйных праграм.

У беларускіх установах вышэйшай адукацыі навучаецца больш за 3500 грамадзян Узбекістана. У 2025/2026 навучальным годзе на навучанне ў Беларусі за кошт грантаў прынята 9 грамадзян Узбекістана.

Рэалізуюцца праграмы акадэмічнай мабільнасці. З пачатку года на ўзаемнай аснове арганізавана каля 60 стажыровак, цыклаў лекцый і праграм павышэння кваліфікацыі. ВНУ Беларусі і Узбекістана прадаўжаецца рэалізацыя каля 25 сумесных навуковых і навукова-тэхнічных праектаў.

Развіваецца супрацоўніцтва ў сферы прафесійнай адукацыі. РІПА аказвае садзейнічанне ўзбекскаму боку па арганізацыі цэнтраў кампетэнцый абслугоўвання па напрамках энергазберагальных тэхналогій, аднаўляльных крыніц энергіі.

З 2023 года штогод праводзяцца беларуска-ўзбекскія адукацыйныя форумы. Чарговы форум вышэйшай і прафесійнай адукацыі пройдзе ў Беларусі восенню 2026 г.

Штогод дзеці з Узбекістана ўдзельнічаюць у міжнародных зменах у Нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубраня». Чарговая група ў складзе 20 дзяцей наведала Беларусь з 17 да 26 чэрвеня 2026 г.

Асновай двухбаковага ўзаемадзеяння ў навукова-тэхнічнай сферы з'яўляецца Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій ад 13 верасня 2018 г.

У мэтах каардынацыі супрацоўніцтва створана Сумесная Беларуска-Узбекская камісія па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Камісію ўзначальваюць з беларускага боку — Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, з узбекскага боку — Міністэрства вышэйшай адукацыі, навукі і інавацый. Камісіяй праведзена тры конкурсы сумесных навукова-тэхнічных праектаў.

Прадстаўнікі НАН Беларусі рэгулярна бяруць удзел у міжнародных выставах і мерапрыемствах у сферы навукі і тэхналогій на тэрыторыі Рэспублікі Узбекістан. Прадстаўнікі навуковай супольнасці Узбекістана таксама з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі міжнародных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца НАН Беларусі.

У рамках рэалізацыі Дарожнай карты супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Міністэрствам інавацыйнага развіцця Узбекістана ў 2023-2025 гг. праведзена серыя стажыровак у Беларусі для ўзбекскіх вучоных.

У рамках ˮДарожнай карты навуковага і адукацыйнага супрацоўніцтва ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан на 2023-2026 гады” ў 2023-2025 гадах рэалізаваны 30 беларуска-ўзбекскіх праектаў у галіне оптыкі, новых матэрыялаў, нанатэхналогій, біятэхналогій, генетыкі, генетыкі, хімічных і аграпрамысловых тэхналогій.

Ажыццяўляецца прасоўванне вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці і інавацыйнай прадукцыі, што вырабляецца ўніверсітэтамі Рэспублікі Беларусь, на рынак Узбекістана.

Суб'екты турыстычнай дзейнасці і арганізацыі дзвюх краін рэгулярна ўзаемадзейнічаюць у рамках міжнародных выставачных мерапрыемстваў і міжнародных арганізацый.

У 2025 і 2026 гг. у рамках Міжнароднай выставы турыстычных паслуг ˮАдпачынак“ арганізаваны шырокі ўдзел Нацыянальнага стэнда Узбекістана.

Бакі практыкуюць правядзенне двухбаковых беларуска-ўзбекскіх турыстычных форумаў і мерапрыемстваў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці