:

Лячэнне і аздараўленне ў Беларусі

Дзякуючы лячэбным кліматычным і фітатэрапеўтычным фактарам, радовішчам мінеральных вод і лячэбных гразяў Беларусь прыцягвае прыхільнікаў лячэбна-аздараўленчага турызму.

Сюды прыязджаюць, каб адпачыць, набрацца сіл і паправіць здароўе ў санаторыях.

У Беларусі дзейнічае добра развітая санаторная база. Беларускія санаторыі спецыялізуюцца на лячэнні хвароб сістэмы кровазвароту, органаў стрававання, нервовай сістэмы, касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны, органаў дыхання, жаночых палавых органаў і мочапалавой сістэмы, сардэчна-сасудзістай і эндакрыннай сістэм, апорна-рухальнага апарата, скуры і органаў зроку.

Беларускія санаторыі аснашчаны найноўшым дыягнастычным і лячэбным абсталяваннем. Усяго на тэрыторыі краіны каля 30 лякарняў рознага профіля.

Медыцынскія паслугі

  • Кансультацыі, дыягностыка, лячэнне і рэабілітацыя ў вядучых арганізацыях аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Клінікі

  • Вядучыя арганізацыі аховы здароўя, якія забяспечваюць аказанне медыцынскіх паслуг на сусветным узроўні

Рэабілітацыя

  • Рэабілітацыя і аздараўленне ў вядучых арганізацыях аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Са спісам медыцынскіх паслуг, якія аказваюцца вядучымі ўстановамі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, можна азнаёміцца на сайце дзяржаўнага аператара медыцынскага турызму Рэспублікі Беларусь «Клінікі Беларусі».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці