:

Аб супрацоўніцтве Беларусі і Узбекістана

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан усталяваны 21 студзеня 1993 г.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан адкрыта ў лютым 1994 г., Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь пачало сваю работу ў сакавіку 2018 года.

У снежні 1994 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку ў Рэспубліку Узбекістан, падчас якога падпісана Дэкларацыя аб умацаванні дружбы і супрацоўніцтва.

Паміж дзяржавамі падпісана больш за 140 міжнародна-прававых дакументаў.

Беларусь і Узбекістан падтрымліваюць актыўны палітычны дыялог, канструктыўна ўзаемадзейнічаюць на міжнародных пляцоўках. На рэгулярнай аснове ажыццяўляецца абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, праводзяцца сустрэчы прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў Беларусі і Узбекістана, у т.л. у рамках ШАС, СНД, еўразійскай інтэграцыі.

У верасні 2018 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку ў Рэспубліку Узбекістан. 31 ліпеня – 1 жніўня 2019 г. праведзены афіцыйны візіт у адказ у Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Ш.М. Мірзіёева.

У лютым 2024 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка наведаў Рэспубліку Узбекістан з афіцыйным візітам. Па выніках праведзеных сустрэч і перагавораў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў прынята Сумесная заява, падпісаны шэраг двухбаковых пагадненняў і дакументаў, уключаючы Дарожную карту на 2024-2025 гг. У рамках візіту праведзены 2-гі Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.

У ліпені 2026 г. Прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан Ш.М. Мірзіёеў наведаў Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам. Па выніках праведзеных сустрэч і перагавораў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў падпісана Дэкларацыя аб устанаўленні стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан, а таксама падпісаны аб'ёмны пакет двухбаковых пагадненняў і дакументаў, уключаючы Дарожную карту супрацоўніцтва на 2026-2030 гг. У Мінску таксама адбыўся 3-і Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.

Развіваецца інтэнсіўны дыялог па лініі ўрадаў. Сумесная Міжурадавая камісія па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан паспяхова працуе з 2007 г. Рэгулярна праводзяцца яе пасяджэнні.

Актыўна развіваецца міжпарламенцкі дыялог. З 2023 года пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан рэгулярна праводзіцца беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум.

Значную ўвагу бакі надаюць выбудоўванню партнёрскіх і дзелавых сувязей паміж рэгіёнамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці