:

Аб гуманітарным супрацоўніцтве Беларусі і Узбекістана

Дні культуры і кіно Беларусі ва Узбекістане прайшлі ў 2018 годдзе. Дні культуры Узбекістана ў Беларусі былі праведзены ў 2019 годзе ў Мінске і Магілёве.

Наладжваецца супрацоўніцтва паміж творчымі саюзамі нашых краін.

Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі запрашаюцца на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў абедзвюх краінах. Вядзецца інтэнсіўны абмен інфармацыяй.

Друкуюцца творы класікаў і сучасных пісьменнікаў. Ёсць дамоўленасці па падрыхтоўцы і выданні анталогій беларускай і ўзбекскай паэзій адпаведна ў перакладах на беларускую і ўзбекскую мовы.

Ва Узбекістане надрукаваны зборнік твораў Якуба Коласа, перакладзены на ўзбекскую мову і надрукаваны вершы беларускіх паэтаў у зборніку «Добры дзень, краіна дабрыні!». У Беларусі ажыццёўлены пераклад паэмы Героя Узбекістана, народнага паэта Узбекістана Эркіна Вахідава «Паўстанне бессмяротных».

У розных выданнях надрукаваны вершы, проза Алішэра Наваі, Сіражыддзіна Сайідава, Кучкора Наркабіла, Рысалат Хайдаравай. Зараз рыхтуецца да друку кніга нашага класіка Алішэра Наваі «Каханы сэрцаў» у перакладзе на беларускую мову.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці