:

Аб арганізацыі летняй школы беларусістыкі

11.03.2016 г.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы» (далей – РIВШ) арганiзуе правядзенне Мiжнароднай летняй школы беларусiстыкi, якая пройдзе на базе РIВШ з 30 чэрвеня па 15 лiпеня 2016 года.

Мэтай мерапрыемства зяўляецца ўдасканаленне ведаў ў галiне беларускай культуры i мовы замежных навучэнцаў, а таксама актывiзацыя мiжнароднага супрацоўнiцтва з прадстаўнiкамi замежных навуковых школ, якiя займаюцца даследаваннямi ў галiне беларусicтыкi i славiстыкi; абмен досведам з замежнымi спецыялiстамi-фiлолагамi i культуролагамi.

Правядзенне мерапрыемства дазволіць рэалізаваць магчымасць непасрэднага ўзаемадзеяння прадстаўнікоў замежных і айчынных устаноў вышэйшай адукацыі, занятых папулярызацыяй беларускай нацыянальнай культуры і мовы ў замежжы.

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна атрымаць, спампаваўшы інфармацыйны ліст (на беларускай і англійскай мовах) і буклет (на беларускай і англійскай мовах). Форма заяўкі для ўдзелу у мерапрыемстве дадаецца.

За дадатковымі звесткамі зацікаўленыя могуць звяртацца ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан па тэлефоне + 998 71 120 75 11 альбо па электроннай пошце.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти