:

Аб цырымоніі ўскладання кветак ля помніка Якубу Коласу ў г.Ташкенце

04.11.2024 г.

4 лістапада 2024 г. Пасольства Беларусі ва Узбекістане і Беларускі культурны цэнтр «Світанак» г.Ташкента прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак з нагоды 142-й гадавіны з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

У гэты дзень ля бюста Якуба Коласа ў цэнтры сталіцы Узбекістана прагучалі вершы класіка беларускай літаратуры на рускай і беларускай мовах у выкананні прадстаўнікоў беларускай дыяспары, у тым ліку, моладзі.

Пасол Беларусі Леанід Марыніч падкрэсліў, што Якуб Колас упісаў выдатную старонку ў гісторыю беларускай літаратуры, яго творы з'яўляюцца важнай вяхой у культурным жыцці Беларусі. Жыццё і дзейнасць паэта прасякнуты высакароднасцю, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі. А ташкенцкі перыяд жыцця і творчасці Якуба Коласа ў гады эвакуацыі (1941 – 1943 гг.) з'яўляецца адным з важных звёнаў, якія збліжаюць Беларусь і Узбекістан.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці