:

Беларусь і Узбекістан абмеркавалі перспектыву стварэння новых сумесных вытворчасцей

06.07.2021 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч і намеснік прэм'ер-міністра па пытаннях інвестыцый і знешнеэканамічных сувязей — міністр інвестыцый і знешняга гандлю Узбекістана Сардор Умурзакаў у час сустрэчы ў Ташкенце абмеркавалі развіццё эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

У час сустрэчы абмеркаваны аспекты гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ход дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенага ў сакавіку ў Ташкенце восьмага пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве, а таксама перспектыўныя напрамкі ў частцы стварэння сумесных вытворчасцей і пытанні іх фінансавання.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці