:

Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян

10.02.2024 г.

У сувязі з выключэннем з Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь нормы аб утварэнні ўчасткаў для галасавання за межамі Рэспублікі Беларусь, у мэтах рэалізацыі артыкула 4 названага Кодэкса, які замацоўвае прынцып усеагульнасці выбарчага права, Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 23 студзеня 2024 года № 2 «Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян».

У прыватнасці, у адпаведнасці з вышэйназванай Пастановай грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам, пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і стаяць на консульскім уліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія аформілі выезд для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, якія не маюць рэгістрацыі па месцы знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, маюць права прыняць удзел у галасаванні па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання на ўчастку для галасавання №248, размешчаным па адрасе: г.Мінск, вул.Свярдлова, д.30, ДУА «Гімназія №75 імя П.У. Масленікава».

Поўны тэкст Пастановы ад 23 студзеня 2024 года № 2 «Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян» можна спампаваць тут (на рускай мове).

Дадатковую інфармацыю аб правядзенні Адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 года можна атрымаць на афіцыйным сайце ЦВК Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці