Аб сустрэчы Пасла Беларусі Л.Марыніча з Генеральным сакратаром НАК Узбекістана
05.04.2024 г.5 красавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Узбекістан Айбекам Касімавым.
Адбыўся абмен думкамі па пытаннях далейшай актывізацыі беларуска-ўзбекскага ўзаемадзеяння ў спартыўнай сферы. У прыватнасці, разгледжаны пытанні ўдзелу нацыянальных каманд Беларусі і Узбекістана ў спаборніцтвах і вучэбна-трэніровачных зборах на тэрыторыі дзвюх краін, а таксама перспектывы супрацоўніцтва ў сферы спартыўнай адукацыі і спартыўнай медыцыны.
Л.Марыніч таксама праінфармаваў А.Касімава аб міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па розных відах спорту, якія праводзяцца ў 2024 годзе ў Рэспубліцы Беларусь.