Аб удзеле Пасольства ва Узбекістане ў канферэнцыі ва ўніверсітэце г.Ангрэна
23.04.2024 г.23 красавіка дыпламаты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан прынялі ўдзел у канферэнцыі «Ёсць такая краіна Рэспубліка Беларусь», арганізаванай у Ангрэнскім універсітэце сумесна з беларускім культурным цэнтрам г.Ангрэна. У канферэнцыі, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі, таксама прынялі ўдзел выкладчыкі ўніверсітэта і студэнты 1-2 курсаў, актыў Беларускага культурнага цэнтра «Світанак» г.Ташкента, прадстаўнікі грамадскасці.
У рамках мерапрыемства ўдзельнікамі канферэнцыі быў прадстаўлены відэаэкскурс па Рэспубліцы Беларусь, цытаваліся вершы Я.Коласа.
Беларускія культурныя цэнтры г.Ангрэна і г.Ташкента сумесна арганізавалі выставу беларускіх касцюмаў і нацыянальных сувеніраў, а таксама падрыхтавалі музычную праграму з удзелам студэнтаў Ангрэнскага ўніверсітэта.
У выступленні прадстаўніка Пасольства асаблівая ўвага была ўдзелена трагедыі Хатыні і маючаму адбыцца святкаванню 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падкрэслена імкненне беларускага народа жыць і працаваць у мірнай, незалежнай краіне. У сувязі з гэтым было адзначана, што 24-25 красавіка пройдзе першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу ў яго новым канстытуцыйным статусе, якое павінна ўмацаваць асновы беларускага народаўладдзя.
У памяць аб праведзеным мерапрыемстве Пасольствам Беларусі ў дар Ангрэнскаму ўніверсітэту была перададзена кніга «Перамога адна на ўсіх. Беларусь — Узбекістан», прысвечаная воінам-узбекістанцам, якія змагаліся ў Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.