:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Л.Марыніча з Міністрам культуры Рэспублікі Узбекістан

02.04.2024 г.

1 красавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч сустрэўся з Міністрам культуры Рэспублікі Узбекістан Азадбекам Назарбекавым.

Бакі віталі актыўнае ўзаемадзеянне дзвюх краін у сферы культуры, адзначылі правядзенне ў 2023 годзе Дзён культуры Узбекістана ў Беларусі. Суразмоўцы абмеркавалі перспектывы далейшага пашырэння супрацоўніцтва ў галіне культуры, мастацтва, кінематаграфіі, тэатральнай творчасці, асобна спыніліся на планах правядзення ў 2025 годзе Дзён культуры Беларусі ва Узбекістане.

Акрамя таго, Л.Марыніч праінфармаваў аб правядзенні ў Беларусі ў ліпені 2024 года Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», у рамках якога запланавана правядзенне Дня нацыянальных культур краін — удзельніц ШАС.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці