:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Агароднікава з Міністрам дашкольнай і школьнай адукацыі Рэспублікі Узбекістан

28.03.2025 г.

27 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандр Агароднікаў сустрэўся з Міністрам дашкольнай і школьнай адукацыі Рэспублікі Узбекістан Хілалай Умаравай.

У ходзе гутаркі былі разгледжаны пытанні рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей у сферы дашкольнай і школьнай адукацыі, а таксама графік маючых адбыцца сумесных мерапрыемстваў. У якасці пазітыўнага прыкладу супрацоўніцтва адзначана рэалізацыя інавацыйнага праекта па стварэнні ва Узбекістане сістэмы профільных класаў педагагічнай накіраванасці з улікам адпаведнага беларускага вопыту. Узбекскі бок праінфармаваў аб правядзенні сёлета ўзбекска-беларускага адукацыйнага форуму.

Суразмоўцы асобна абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў, уключаючы адкрыццё ва Узбекістане сумесных адукацыйных праграм педагагічнай накіраванасці і філіялаў беларускіх ВНУ. Пасол Беларусі таксама праінфармаваў аб дзейнай праграме грантаў для навучання выпускнікоў школ з Узбекістана ў беларускіх ВНУ.

Бакі віталі ўзаемадзеянне ў сферы маладзёжнай палітыкі і ўдзел дзяцей і моладзі Беларусі і Узбекістана ў сумесных праектах, такіх як «Цягнік памяці» і «Дзеці Садружнасці». Акрамя таго, дадзена высокая ацэнка гуманітарнага праекта па запрашэнні дзяцей з Узбекістана для ўдзелу ў міжнароднай змене ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці