:

МАЗ адкрыў новы сэрвісны цэнтр ва Узбекістане

07.04.2021 г.

Афіцыйны дыстрыб'ютар Мінскага аўтамабільнага завода ЗП ТАА «МАЗ-Ташкент» адкрыў новы сэрвісны цэнтр МАЗ ва Узбекістане.

З адкрыццём новага сэрвіснага цэнтра тэхнічнага абслугоўвання аўтатэхнікі МАЗ стане яшчэ даступней. А з улікам таго, што рынак Узбекістана вельмі перспектыўны ў плане паставак грузавой, пасажырскай і спецыяльнай тэхнікі, то развіццё сеткі сэрвісных цэнтраў будзе садзейнічаць павелічэнню продажаў беларускіх машын у гэтым рэгіёне.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі міністр прамысловасці Беларусі Пётр Пархомчык, кіраўніцтва Мінскага аўтамабільнага завода і іншых беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

Мінскі аўтамабільны завод — адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Гандлёвая марка МАЗ шырока вядома ў СНД і далёкім замежжы. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-5, 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання — усяго больш за 500 мадэлей і мадыфікацый.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці