Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Агароднікава ў штаб-кватэры BMB HOLDING
19.02.2025 г.19 лютага 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандр Агароднікаў наведаў Галаўны офіс кампаніі BMB HOLDING (Рэспубліка Узбекістан), дзе правёў сустрэчу са Старшынёй Назіральнай рады Холдынгу Бекзодам Маматкулавым.
У ходзе сустрэчы былі прадстаўлены асноўныя сферы дзейнасці Холдынгу і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння з Рэспублікай Беларусь. У прыватнасці, бакі абмеркавалі шляхі пашырэння кааперацыі ў аграпрамысловай сферы, уключаючы пастаўкі з Беларусі малочнай прадукцыі, насення, дзіцячага харчавання, а таксама экспарт на беларускі рынак узбекскай садавіны, агародніны і вырабленай з іх прадукцыі.
Акрамя таго, суразмоўцы закранулі пытанні супрацоўніцтва ў сферы турызму. А.Агароднікаў запрасіў дэлегацыю Холдынгу наведаць міжнародную турыстычную выставу-кірмаш «Адпачынак — 2025», якая пройдзе ў Мінску 28-29 сакавіка б.г.