Аб удзеле Пасла А.Агароднікава ў памятных мерапрыемствах з нагоды 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны
22.06.2026 г.22 чэрвеня 2026 г. на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Братэрскія магілы» ў Ташкенце адбылася цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да Вечнага агню, прысвечаная 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У памятным мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандр Агароднікаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Узбекістан Аляксей Ярхоў, дыпламатычны корпус, гандлёвыя прадстаўніцтвы, Россупрацоўніцтва, нацыянальныя культурныя цэнтры, грамадскія арганізацыі, сталіцы.
Увечары ў той жа дзень А.Агароднікаў, супрацоўнікі беларускай дыпмісіі ва Узбекістане і члены іх сем'яў прынялі ўдзел у мемарыяльнай акцыі «Свечка памяці».