:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Л.Марыніча з Міністрам спорту Рэспублікі Узбекістан

23.01.2025 г.

23 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч правёў сустрэчу з Міністрам спорту Рэспублікі Узбекістан Адхамам Ікрамавым.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва. Пасол Беларусі выказаў удзячнасць А.Ікрамаву за яго адкрытасць да дыялогу і нязменную падтрымку беларускіх прапаноў і ініцыятыў на ўсіх давераных яму высокіх дзяржаўных пасадах.

Суразмоўцы асабліва адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння Беларусі і Узбекістана ў галіне фізічнай культуры і спорту, які склаўся ў апошнія гады, віталі ўдзел спартсменаў дзвюх краін у вучэбна-трэніровачных зборах і міжнародных спаборніцтвах, якія праводзяцца ў Беларусі і Узбекістане.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці