Беларускія дыпламаты ў Ташкенце прынялі ўдзел у цырымоніі, прысвечанай 79-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
09.05.2024 г.9 мая 2024 г. Часовы павераны ў справах Беларусі ва Узбекістане Аляксандр Апімах, аташэ па пытаннях абароны Сяргей Сідаманідзэ і супрацоўнікі Пасольства Беларусі ва Узбекістане прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак з нагоды Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якая адбылася на Мемарыяльным комплексе «Братэрскія магілы» ў г.Ташкенце.
Аддалі даніну памяці загінуўшым і ўсім, хто ўнёс свой уклад у Вялікую Перамогу, ля Вечнага агню, ля манумента «Смуткуючая маці», на Алеі герояў і ля абеліскаў гарадам-героям. Да беларускіх дыпламатаў далучыліся члены Беларускага культурнага цэнтра «Світанак» г.Ташкента.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дыпламаты і ваенныя з дыппрадстаўніцтваў Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Індыі, Выканкама РАТС ШАС (Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва), а таксама прадстаўнікі дзяржорганаў і ўзброеных сіл Узбекістана, Вет моладзевых арганізацый.