:

Тавараабарот сельгаспрадукцыі паміж Беларуссю і Узбекістанам за 5 гадоў вырас больш як у 7 разоў

01.08.2021 г.

Тавараабарот сельгаспрадукцыі паміж Беларуссю і Узбекістанам за 5 гадоў вырас больш як у 7 разоў. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко з Паслом Беларусі ва Узбекістане Леанідам Марынічам.

На сустрэчы разглядаліся пытанні далейшага супрацоўніцтва і развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі. Узбекістан для Беларусі — перспектыўны гандлёва-эканамічны партнёр у рэгіёне Цэнтральнай Азіі. За апошнія пяць гадоў узаемны тавараабарот сельскагаспадарчай прадукцыі павялічыўся больш як у 7 разоў.

У 2020 годзе з Беларусі ва Узбекістан пастаўлена сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання на суму $87,3 млн. Толькі за 5 месяцаў 2021 года ва Узбекістан экспартавана беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны на суму большую за $35,5 млн.

Асноўныя экспартныя пазіцыі на ўзбекскі рынак — гэта ялавічына, сыры, сухое малако, дзіцячае харчаванне, шакалад. Таксама актыўна вядзецца супрацоўніцтва ў галіне аграрнай адукацыі, створаны сумесныя факультэты. Наладжана супрацоўніцтва паміж навукова-практычнымі цэнтрамі ў галіне сортавыпрабавання.

Пачаў сваю работу сумесны селекцыйна-генетычны цэнтр ва Узбекістане, які прадугледжвае ў тым ліку рэалізацыю беларускай племянной прадукцыі. ААТ «БелВітуніфарм» сумесна з Самаркандскім інстытутам ветэрынарнай медыцы вядзе работу па стварэнні сумеснага прадпрыемства па вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў у Ташкенцкай вобласці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці