:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ва Узбекістане Л.Марыніча з дырэктарам Інстытута стратэгічных і міжрэгіянальных даследаванняў

11.09.2023 г.

8 верасня 2023 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч сустрэўся з дырэктарам Інстытута стратэгічных і міжрэгіянальных даследаванняў пры Прэзідэнце Рэспублікі Узбекістан (ІСМД) Элдарам Арыпавым.

Падчас размовы адбыўся грунтоўны абмен думкамі па бягучым стане і перспектывах развіцця двухбаковых адносін Беларусі і Узбекістана, а таксама пытаннях рэгіянальнага парадку дня, узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.

Суразмоўцы адзначылі высокую дынаміку развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам у гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах, у аснове якога ляжаць палітычная воля і ўзаемны давер лідэраў дзвюх краін. У пазітыўным ключы адзначана развіццё міжпарламенцкага дыялога.

Пры гэтым была адзначана важнасць цеснага ўзаемадзеяння партнёраў у двухбаковым і іншых фарматах для эфектыўнага рэагавання на выклікі і пагрозы, якія ўзнікаюць у бягучым няпростым геапалітычным становішчы. У сувязі з гэтым Пасол Беларусі праінфармаваў дырэктара ІСМД аб ходзе падрыхтоўкі да правядзення ў Мінску міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню «Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца» (Мінск 26-27 кастрычніка 2023 г.) і запрасіў прыняць удзел у ёй.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся прадоўжыць канструктыўны дыялог па шырокаму колу пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці