Аб урачыстым узняцці флага Беларусі перад штаб-кватэрай РАТС ШАС у Ташкенце
30.07.2024 г.30 ліпеня 2024 г. у Выканаўчым камітэце Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (РАТС ШАС) у Ташкенце адбылася ўрачыстая цырымонія ўзняцця Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь у сувязі з уступленнем Беларусі ў ШАС у якасці паўнапраўнай дзяржавы-члена Арганізацыі на сами.
На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі дырэктар Выканаўчага камітэта РАТС ШАС, першы намеснік СДБ Узбекістана, намеснік Міністра замежных спраў Узбекістана, паслы і пастаянныя прадстаўнікі дзяржаў — членаў, наглядальнікаў і партнёраў па дыялогу ШАС.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Першы намеснік старшыні КДБ Беларусі Сяргей Церабаў. У складзе дэлегацыі ў мерапрыемствах у РАТС ШАС таксама прыняў удзел Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандр Апімах.
Падчас выступленняў, якія адбыліся ў рамках мерапрыемства, падкрэслівалася важнасць уваходжання Беларусі ў «Шанхайскую дзясятку» і падключэння да калектыўных намаганняў і супрацоўніцтва на пляцоўцы РАТС ШАС у барацьбе з тэрарызмам, сепаратызмам і экстрэмізмам.
Пасля завяршэння цырымоніі адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з дырэктарам Выканкама РАТС ШАС Русланам Мірзаевым.