Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Агароднікава з Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Узбекістан
13.02.2025 г.12 лютага 2025 г. у Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Узбекістан адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Аляксандра Агароднікава з Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Узбекістан Асілбекам Худаяравым.
Бакі разгледзелі бягучы стан і перспектыўныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы медыцыны і аховы здароўя. У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні павышэння кваліфікацыі ўзбекскіх медыцынскіх кадраў, вывучэння перадавога беларускага вопыту ў сферы аховы мацярынства і дзяцінства, а таксама ўзаемадзеяння ў фармацэўтычнай галіне, уключаючы лакалізацыю ва Узбекістане беларускіх лекавых сродкаў.
Асаблівая ўвага таксама была ўдзелена завяршэнню беларуска-ўзбекскага праекта па адкрыцці ў г.Ташкенце на базе Рэспубліканскага Цэнтра па пераліванні крыві сумеснага Цэнтра рэгенератыўнай медыцыны, які прадугледжвае стварэнне інавацыйнай вытворчасці ствалавых клетак.
А.Худаяраў выказаў упэўненасць, што далейшая гарманізацыя заканадаўства будзе садзейнічаць наладжванню яшчэ больш цеснага супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана па многіх напрамках медыцыны і фармацэўтыкі.