Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Агароднікава з Міністрам культуры Узбекістана
05.03.2025 г.5 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандр Агароднікаў правёў сустрэчу з Міністрам культуры Рэспублікі Узбекістан Азадбекам Назарбекавым.
У ходзе гутаркі адбыўся абмен думкамі аб бягучым стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы культуры. Суразмоўцы з задавальненнем адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў, уключаючы супрацоўніцтва ў галіне кінематаграфіі, тэатральнай творчасці, удзел у фестывалях і выставачных мерапрыемствах.
Таксама былі разгледжаны пытанні пашырэння супрацоўніцтва ў галіне кінавытворчасці, падрыхтоўкі кадраў і абмену перадавым вопытам па ўкараненні інавацый і інфармацыйных тэхналогій у сферы культуры і мастацтва.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі маючыя адбыцца ў бягучым годзе знакавыя мерапрыемствы ў сферы культуры. У прыватнасці, А.Агароднікаў праінфармаваў аб планах па правядзенні ў 2025 годзе Дзён культуры Беларусі ва Узбекістане. Пасол Беларусі таксама запрасіў А.Назарбекава наведаць у ліпені 2025 года Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў якасці ганаровага госця Фестывалю.