:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Агароднікава ў сустрэчы з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Узбекістан

30.04.2025 г.

29 красавіка 2025 г. на палях пасяджэння Эканамічнага савета СНД і Форуму рэгіёнаў дзяржаў — удзельніц СНД у г.Ташкенце адбылася сустрэча намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрыя Шулейкі з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Узбекістан Жамшыдам Хаджаевым. У сустрэчы з беларускага боку таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандр Агароднікаў.

Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана, у тым ліку ход рэалізацыі праектаў у галіне прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі і фармацэўтыкі з улікам пастаўленай кіраўнікамі дзвюх дзяржаў задачы па павелічэнні аб'ёмаў узаемнага гандлю.

У ходзе размовы таксама разгледжаны маючыя адбыцца двухбаковыя мерапрыемствы высокага ўзроўню, у тым ліку правядзенне ў г.Мінску ў першым паўгоддзі бягучага года чарговага пасяджэння сумеснай міжпраўкамісіі. Ю.Шулейка таксама запрасіў узбекскіх калег наведаць выставу «БЕЛАГРА-2025», якая пройдзе ў сталіцы Беларусі з 3 па 7 чэрвеня 2025 г.

Бакі таксама адзначылі важнасць актывізацыі ўзаемадзеяння бізнес-супольнасцей Беларусі і Узбекістана па пытаннях далейшага нарошчвання ўзаемнага гандлю і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.\

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці