:

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан

МАРЫНІЧ ЛЕАНІД АДАМАВІЧ

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан

Нарадзіўся 17 сакавіка 1960 года ў в. Мяцявічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці Беларусі.

У 1982 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 2007 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўная дзейнасць:

1982-1984 гг. галоўны інжэнер калгаса “Памяць Ільіча” (Брэсцкі раён);

1984-1985 гг. кровельшчык 2 разрада БУ-125 трэста 316 “Нафтастрой” (г.Наваполацк); аўтаслесар 3 разрада упраўлення механізацыі №1, фармоўшчык ВА «Мінскжалезабетон» (г.Мінск);

1986-1990 гг. кіраўнік групы праектна-будаўнічага бюро, дырэктар камбікормавага завода калгаса-камбіната “Памяць Ільіча” (Брэсцкі раён);

1990-2002 гг. галоўны інжэнер, намеснік старшыні па механізацыі СКП «Астрамечава» (Брэсцкі раён);

2002-2004 гг. дырэктар ААТ “Брэстрайсельгасхімія” (г.Брэст);

2004-2006 гг. генеральны дырэктар ААТ “Брэсцкі райаграсервіс” (г.Брэст);

2006-2008 гг. намеснік, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Брэсцкага аблвыканкама;

2008-2009 гг. кіраўнік Галоўнага ўпраўлення механізацыі і тэхнічнага прагрэсу з Галоўдзяржтэхнадзорам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;

2009-2012 гг. намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;

2012-2018 гг. першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;

з сакавіка 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан

Жанаты, мае двух сыноў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці