Беларусь нацэлена на далейшае развіццё двухбаковых адносін з Узбекістанам — Прэм'ер-міністр Р.Галоўчанка
02.03.2021 г.Беларусь нацэлена на далейшае развіццё двухбаковых адносін з Узбекістанам. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з паслом Узбекістана ў Беларусі Насірджанам Юсупавым у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі.
Раман Галоўчанка падкрэсліў, што паміж дзвюма краінамі склаліся добрыя, дружалюбныя адносіны. «Мы абмяркоўвалі з прэм'ер-міністрам Узбекістана актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва, і ён адзначыў станоўчы рэзананс, які мела ў вашай краіне ваша нядаўняя сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі.
Лічу, што вы можаце ганарыцца вынікамі сваёй работы ў якасці пасла. Хацелася б сёння абмеркаваць, што яшчэ мы можам зрабіць у бліжэйшы час, каб вывесці двухбаковыя адносіны на якасна новы ўзровень», — сказаў ён.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам устаноўлены 21 студзеня 1993 года.
Цяпер дагаворна-прававая база двухбаковых адносін уключае больш за 70 пагадненняў.
Тавараабарот паміж краінамі ў 2020 годзе склаў $280,1 млн (рост да ўзроўню 2019 года на 17,1 працэнта), у тым ліку экспарт — $237,5 млн (рост на 26 працэнтаў).
Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў мінулым годзе сталі грузавыя аўтамабілі, трактары і седлавыя цягачы, мяса і мясапрадукты, цукар, малочныя прадукты, лекавыя сродкі, вакцыны, сывараткі з крыві. У аснове імпарту тавараў з Узбекістана былі баваўняная пража, пасцельная бялізна, металапракат з медзі, свежая агародніна, сушаныя і свежыя фрукты. Рэалізуецца шэраг сумесных праектаў у сферы фармацэўтыкі.