:

Аб удзеле Пасла Беларусі Л.Марыніча ў круглым стале

20.03.2023 г.

16 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч прыняў удзел у Круглым стале «Узбекістан-Беларусь: 30 гадоў у традыцыях дружбы, даверу і партнёрства», які праводзіўся ў зале Музея Славы ў Парку Перамогі г.Ташкента, а таксама ў рэжыме тэлемоста ў г.Мінску.

У гэтым мерапрыемстве, прысвечаным 30-годдзю беларуска-ўзбекскіх дыпламатычных адносін, таксама прынялі ўдзел дырэктар Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане Кабулжон Сабіраў, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматулла Назараў, кіраўніцтва і супрацоўнікі Музея Славы г.Ташкента, прадстаўнікі сістэмы адукацыі, навукі і культуры, грамадскіх арганізацый дзвюх краін.

У сваім выступленні Л.Марыніч спыніўся на асноўных вехах станаўлення беларуска-ўзбекскіх дыпламатычных адносін, зазначыў высокі ўзровень палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін, а таксама важны ўклад супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі, медыцыны, культуры і спорту ва ўмацаванне беларуска-ўзбекскага сяброўства.

Пасол Беларусі таксама падкрэсліў сімвалічнасць правядзення Круглага стала ў Музеі Славы, адзначыў значны ўклад беларускага і ўзбекскага народаў у перамогу над нацысцкай Германіяй, нагадаў аб вялікіх ахвярах беларускай зямлі, у прыватнасці праінфармаваў аб трагедыі Хатыні, 80-годдзе якой 22 сакавіка будзе ўспамінаць уся Беларусь.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці