:

Аб святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы

19.02.2016 г.

19 лютага 2016 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан далучылася да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і ўзяла ўдзел у паэтычных чытаннях, што ладзіліся Пасольствам Народнай Рэспублікі Бангладэш у Рэспубліцы Узбекістан сумесна з Прадстаўніцтвам ЮНЕСКА у Рэспубліцы Узбекістан.

 Даведачна. 21 лютага абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы падчас 30-й сесіі Генеральнай Канференцыі Арганізацыі ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) у лістападзе 1999 года (рэзалюцыя 30С/62). Пачынаючы з лютага 2000 года Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод ва ўсім свеце ў мэтах прасоўвання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя, а таксама спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, зноснасці і дыялогу. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-сябраў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

 Дата 21 лютага абрана міжнароднай супольнасцю невыпадкова, бо менавіта ў гэты дзень у 1952 годзе студэнты, якія выйшлі з дэманстрацыяй дзеля афіцйыйнага прызнанння сваёй роднай мовы – бенгалі, адной з дзвух нацыянальных моў тагачаснага Пакістана, – былі растраляныя паліцыяй города Дакі, сталіцы сучаснай Бангладэш.

У чытаннях узялі ўдзел прдастайнікі звыш 30 дыпламатычных місій, у тым ліку на ўзроўні кіраўнікоў дыпламытычных місій – паслы Амана, Бангладэш, Беларусі, Вялікабрытаніі, Кітая, Індыі, Інданезіі, Латвіі, Малайзіі, Польшчы, Саўдаўскай Аравіі і Швейцарыі, а таксама прадстаўнікі Праграмы развіцця ААН, Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, сябры Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Узбекістан.

Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Мікалай Клакевіч прачытаў на беларускай мове верш Уладзіміра Караткевіча
“Дзе мой край…”.

Першаўзоры вершаў (з перакладамі), а таксама біяграфічныя звесткі пра іх аўтараў апублікаваныя ў адмысловым зборніку, які быў раздадзены ўсім выступоўцам.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти