:

Аб удзеле Пасла Беларусі Л.Марыніча ў адкрыцці Нацыянальнага стэнда на 22-й Міжнароднай выставе «UzFood-2023»

28.03.2023 г.

28 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч, а таксама Намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Рэспублікі Беларусь Іван Смільгінь прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця 22-й Міжнароднай выставы «Прадукты харчавання, інгрэдыенты і тэхналогіі вытворчасці – UzFood 2023», а таксама ў цырымоніі адкрыцця Нацыянальнага стэнда Рэспублікі Беларусь, які ўваходзіць у экспазіцыю дадзенай выставы.

У рамках выставы таксама прайшоў беларуска-ўзбекскі бізнес-форум.

22-я Міжнародная Выстаўка «Прадукты харчавання, інгрэдыенты і тэхналогіі вытворчасці — UzFood 2023» праходзіць з 28 па 30 сакавіка ў нацыянальным выставачным комплексе «Узэкспацэнтр» г. Ташкента.

На Нацыянальным стэндзе Рэспублікі Беларусь наведвальнікі могуць азнаёміцца з харчовай прадукцыяй вядучых беларускіх прадпрыемстваў: канцэрнаў «Белдзяржхарчпрам» i «Брэстмясамалпрам», ААТ УКХ «Гроднамясамалпрам», ААТ «Мінскі малочны завод №1», ДП «Малочны гасцінец», а таксама ДП «Кандытарская фабрыка «Віцьба», ААТ «Булачна-кандытарская фабрыка «Дамачай», ААТ «Мажэліт», ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч».

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці