:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Л.Марыніча ў МЗС Узбекістана

15.09.2023 г.

14 верасня 2023 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч сустрэўся ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Узбекістан з начальнікам упраўлення з начальнікам упраўлення па супрацоўніцтве з ААН і іншымі міжнароднымі арганізацыямі МЗС Узбекістана Ільдарам Шыгабутдзінавым.

У ходзе сустрэчы Л.Марыніч праінфармаваў аб прыярытэтах і пазіцыі Рэспублікі Беларусь па асноўных пытаннях парадку дня 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаны Нацый.

Адбыўся абмен думкамі па пытаннях узаемадзеяння ў рамках ААН і шэрага іншых шматбаковых міжнародных арганізацый, субяседнікі канстатавалі падабенства ацэнак і падыходаў па многіх актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці