:

Аб удзеле Пасла Беларусі Л.Марыніча ў цырымоніі адкрыцця праекта «Маладзёжная сталіца СНД»

15.04.2024 г.

15 красавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі па запуску міжнароднага праекта «Маладзёжная сталіца СНД», падчас якой перад Палацам творчасці моладзі ў Ташкенце быў адкрыты манумент «Ташкент — маладзёжная сталіца СНД 2024».

У мерапрыемствах з нагоды надання Ташкенту статуса Маладзёжнай сталіцы СНД прымаюць удзел дэлегацыі краін — удзельніц СНД, у тым ліку з Рэспублікі Беларусь. У ходзе цырымоніі адкрыцця выступіла кіраўнік беларускай дэлегацыі намеснік Міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая. Прывітальнае пасланне арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства накіраваў Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

У рамках запланаваных мерапрыемстваў 15 — 16 красавіка 2024 г. у Ташкенце таксама праводзіцца пасяджэнне Савета па справах моладзі дзяржаў — удзельніц СНД і Форум маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў краін Садружнасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці