Аб удзеле Пасла Беларусі Л.Марыніча ў памятных мерапрыемствах на радзіме Героя Савецкага Саюза М.Тапівалдыева
07.11.2023 г.6-7 лістапада 2023 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч здзейсніў рабочую паездку ў г.Рыштан Ферганскай вобласці Узбекістана, дзе прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных памяці Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапівалдыева – легендлегендарнага партызана, які ваяваў на тэрыторыі Беларусі.
Візіт на радзіму героя быў арганізаваны сумесна з Беларускім культурным цэнтрам «Світанак» г.Ташкента, кіраўніцтвам Ферганскай вобласці, Рыштанскага раёна і г.Рыштана, а таксама школай ім. М.Тапівалдыева і яго сваякамі.
Л.Марыніч прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак каля бюста М.Тапівалдыева і на месцы пахавання Героя і выступіў падчас памятнага мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел намеснік хакіма (кіраўніка выканаўчай улады) Ферганскай вобласці, кіраўніцтва г.Рыштана, грамадскасць, журналісты, а таксама выкладчыкі і вучні школы. імя М.Тапівалдыева г.Рыштана.
Пасля завяршэння афіцыйнай часткі Пасол Беларусі ўручыў сваякам М.Тапівалдыева два памятныя медалі ад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і перадаў у музей героя кнігу «Перамога адна на ўсіх. Беларусь — Узбекістан».
Беларускі культурны цэнтр «Світанак» таксама прадставіў тэатральную пастаноўку і мастацкую праграму, падчас якой былі зачытаныя вершы беларускіх паэтаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны, выкананы ваенныя і патрыятычныя песні.
Пасля заканчэння мерапрыемстваў Л.Марыніч, супрацоўнікі Пасольства, а таксама члены БКЦ «Світанак» наведалі музей імя М.Тапівалдыева ў г.Рыштане.
У рамках візіту Л.Марыніч правёў шэраг сустрэч з кіраўніцтвам г.Рыштана і Ферганскай вобласці, даў інтэрв'ю нацыянальным і рэгіянальным СМІ.