:

Аб удзеле Пасла Беларусі Л.Марыніча ў адкрыцці выстаўкі дзіцячых малюнкаў да Міжнароднага дня абароны дзяцей і Сусветнага дня навакольнага асяроддзя

30.05.2023 г.

30 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч у Ташкенцкім доме фатаграфіі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця выстаўкі дзіцячых малюнкаў на тэму «Захаваем прыроду разам», прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей і Сусветнага дня.

У сваім выступленні Пасол Беларусі падкрэсліў, што Міжнародны дзень абароны дзяцей — перш за ўсё, напамін аб неабходнасці захавання правоў дзяцей на жыццё, на адукацыю, адпачынак, спорт. Ён заклікаў зрабіць усё, каб жыццё маленькіх грамадзян было мірным, спакойным і абароненым ад бед і нягод, каб кожнае дзіця магло раскрыць свае таленты і рэалізаваць мары.

Л.Марыніч зазначыў важны ўклад у правядзенне выставы Беларускага фонду міру і Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС, дзякуючы намаганням якіх на выставу прыбылі больш за 300 дзіцячых малюнкаў з Беларусі.

Выстаўка праводзіцца пры падтрымцы Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане, Міністэрства дашкольнай і школьнай адукацыі, прадстаўніцтва ЮНІСЕФ ва Узбекістане і Акадэміі мастацтваў Узбекістана. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і адкрыцці выставы прыняў Беларускі культурны цэнтр «Світанак» г.Ташкента і дзіцячы калектыў «Ветрык», у выкананні якога прагучалі песні пра Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці