:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ва Узбекістане Л.Марыніча з першым намеснікам Спікера Заканадаўчай палаты Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан

11.03.2024 г.

11 сакавіка 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леаніда Марыніча з Першым намеснікам Спікера Заканадаўчай палаты Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан, дырэктарам Нацыянальнага цэнтра па правах чалавека Акмалем Саідавым.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні двухбаковага беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва, у тым ліку на пляцоўках міжнародных і міжпарламенцкіх арганізацый. Суразмоўцы канстатавалі дасягнуты высокі ўзровень узаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах. Яны таксама адзначылі важнасць далейшай узаемнай падтрымкі кандыдатур, якія вылучаюцца Беларуссю і Узбекістанам, і прасоўвання іх міжнародных ініцыятыў на розных міжнародных пляцоўках.

Л.Марыніч таксама праінфармаваў А.Саідава аб выніках парламенцкіх выбараў, што адбыліся ў Рэспубліцы Беларусь, у назіранні за якімі прынялі ўдзел місіі СНД, ШАС, а таксама прадстаўнікі шэрагу краін, уключаючы Узбекістан. Суразмоўцы выказалі ўпэўненасць у далейшым развіцці ўсебаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку паміж парламентамі дзвюх краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці