:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ва Узбекістане Л.Марыніча з Т.Західавым

09.11.2024 г.

6 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч правёў у Пасольстве сустрэчу з узбекскім гісторыкам і пісьменнікам Тулкінжонам Західавым – аўтарам кнігі пра Героя Савецкага Саюза, легендарнага партызана Мамадалі Тапівалдзіева.

Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі аб правядзенні шэрагу мерапрыемстваў у 2025 годзе, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у тым ліку на радзіме М.Тапівалдзіева ў г.Рыштане.

У памяць аб сустрэчы Т.Західаў перадаў у дар Пасольству выдадзеныя пры яго ўдзеле зборнік фотадакументаў, прымеркаваны да 105-годдзя М.Тапівалдзіева, а таксама альбом «Узбекістан у гады Вялікай Айчыннай вайны», асобны раздзел якога прысвечаны ўспамінам воінаў-узбекістанцаў, якія змагаліся за нацыстамі на беларускай зямлі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці