Аб удзеле Пасла Беларусі Л.Марыніча ў акцыі па стварэнні «зялёнага» пояса горада Ташкента
25.11.2024 г.23 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч прыняў удзел у акцыі па пасадцы дрэў у новым садзе ў рамках стварэння «зялёнага» пояса вакол горада Ташкента.
У мерапрыемстве, якое праводзілася ў рамках агульнанацыянальнай праграмы «Яшыл макон» («Зялёная прастора»), прынялі ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан Шаўкат Мірзіёеў, члены Урада Узбекістана, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў, а таксама кіраўнікі дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый ва Узбекістане.
У рамках мерапрыемства адбылася кароткая размова Пасла Беларусі з Прэзідэнтам Рэспублікі Узбекістан Ш.М. Мірзіёевым.