:

Аб удзеле Пасла Беларусі ва Узбекістане Л.Марыніча ў канферэнцыі з нагоды Дня праваслаўнай кнігі

14.03.2024 г.

14 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай святкаванню «Дня праваслаўнай кнігі».

Мерапрыемства прайшло ў Духоўна-адміністрацыйным цэнтры Ташкенцкай і Узбекістанскай Епархіі з удзелам выкладчыкаў і слухачоў Ташкенцкай Праваслаўнай духоўнай семінарыі, гісторыкаў, журналістаў, кіраўнікоў бібліятэк, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і нацыянальна-культурных цэнтраў. Да ўдзельнікаў канферэнцыі з відэавіншаваннем з нагоды Дня праваслаўнай кнігі звярнуўся Патрыярх Кірыл.

Пасол Беларусі ў прывітальным звароце да ўдзельнікаў канферэнцыі спыніўся на знакавых падзеях гісторыі, якія ляглі ў аснову гэтага свята. Ён, у прыватнасці, адзначыў важны ўклад ураджэнца г.Полацка Францыска Скарыны ў развіццё беларускага і ўсяго ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Л.Марыніч таксама падкрэсліў важнасць умацавання супрацоўніцтва царквы і дзяржавы ў сферы духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання моладзі, у тым ліку праз праваслаўную кнігу, сямейнае выхаванне і захаванне традыцыйных каштоўнасцей.

У рамках мерапрыемства Пасол Беларусі правёў сустрэчу з кіраўніком Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі мітрапалітам Ташкенцкім і Узбекістанскім Вікенціем.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці