:

Аб удзеле Пасла Беларусі ва Узбекістане Л.Марыніча ў фотавыставе «Старонкі памяці», прысвечанай міжнароднаму дню музеяў

19.05.2023 г.

19 мая Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч прыняў удзел у фотавыставе архіўных фатаграфій «Старонкі памяці», прысвечанай міжнароднаму дню музеяў, якая адбылася ў дзяржаўным музеі гісторыі Узбекістана. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел беларускі культурны цэнтр «Світанак» г.Ташкента і Цэнтр народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане.

У прывітальнай прамове Л.Марыніч зазначыў, што памяць аб Вялікай Айчыннай вайне стала неад'емным складальнікам паўсядзённага жыцця і грамадскай свядомасці. У Рэспубліцы Беларусь і Рэспубліцы Узбекістан беражліва ставяцца да гісторыі, не дапушчаючы яе фальсіфікацый. Пасол таксама адзначыў, што беларуская дыпмісія сумесна з узбекскімі калегамі вядзе актыўную работу, накіраваную на ўвекавечванне подзвігу слаўных сыноў і дачок беларускага і ўзбекскага народаў, захаванне памяці аб доблесці тых, хто гераічна змагаўся на франтах, а таксама самаахвярнасці і нязломнай стойкасці працаўнікоў.

На гэтую тэму ў рамках фотавыставы Беларускім культурным цэнтрам «Світанак» сумесна з дзіцячым тэатрам студыі «Ветрык» была прадстаўлена тэатралізаваная праграма, якая не пакінула абыякавым нікога з прысутных.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці