:

Пасольства Беларусі ва Узбекістане прыняло ўдзел у XIX фестывалі культурных традыцый і нацыянальных страў у Ташкенце

29.05.2023 г.

27 мая 2023 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан, на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанідам Марынічам, прыняло ўдзел у XIX дабрачынным фестывалі культурных традыцый і нацыянальных страў сярод дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Узбекістан. Да беларускіх дыпламатаў таксама далучыліся прадстаўнікі Беларускага культурнага цэнтра «Світанак» г.Ташкента.

Госцi Фестывалю змаглі азнаёміцца з разнастайнымі стравамі беларускай кухні, прыгатаванымі супрацоўнікамі Пасольства, а таксама пачуць жывое выкананне шлягераў, якія сталі «візітнай карткай» нашай краіны.

Пасля заканчэння мерапрыемства ўдзельнікам былі ўручаны дыпломы аргкамітэта Фестывалю. Пры гэтым журы высока ацаніла нацыянальныя стравы, музычную праграму і касцюмы, прадстаўленыя Беларуссю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці