:

Аб удзеле Пасла Беларусі ва Узбекістане Л.Марыніча ў адкрыцці XV Форума творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД у Ташкенце

14.12.2022 г.


12 снежня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця XV Форума творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД, які праходзіць 12-13 снежня ў г.Ташкенце. Тэма форуму – «Гуманітарнае супрацоўніцтва – досвед трыццаці гадоў і перспектывы развіцця».

У працы Форума прымаюць удзел больш за дзвесце дзеячаў навукі, культуры і адукацыі, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі міждзяржаўных структур і міжнародных арганізацый.

Ад Рэспублікі Беларусь у Ташкент прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя, у склад якой увайшлі дзеячы культуры, адукацыі і навукі Беларусі. Прывітальнае пасланне Міністра культуры Беларусі да ўдзельнікаў Форуму зачытала прадстаўнік кіраўнік дэлегацыі Вікторыя Ратабыльская.

У рамках Форума адбылася цырымонія ўручэння Міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» і Міжнароднай прэміі «Садружнасць дэбютаў». Ад Рэспублікі Беларусь прэміяй «Зоркі Садружнасці» ўзнагароджаны намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Сяргей Кілін. Акрамя таго, прэмія «Садружнасць дэбютаў» уручана выкладчыку Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Аксане Наско.

Падчас Форума таксама адбылося Сумеснае пасяджэнне Савета па гуманітарным супрацоўніцтве і Праўлення Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД. Пасля заканчэння Форуму будзе прынята выніковая рэзалюцыя.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці