Аб сустрэчы Пасла Беларусі ва Узбекістане Л.Марыніча з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Узбекістан
30.10.2024 г.30 кастрычніка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Узбекістан Бабурам Усманавым.
Л.Марыніч павіншаваў узбекскі народ з паспяховым правядзеннем 27 кастрычніка 2024 года выбараў у парламент і іншыя прадстаўнічыя органы ўлады. Ён падкрэсліў, што выбары прайшлі адкрыта, свабодна, без сур'ёзных парушэнняў, у поўнай адпаведнасці з канстытуцыяй і выбарчым кодэксам Узбекістана, што адзначылі і шматлікія міжнародныя наглядальнікі, у тым ліку ад СНД і ШАС.
Пасол Беларусі праінфармаваў субяседніка аб Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы з удзелам больш як 600 прадстаўнікоў з 45 краін, якая праводзіцца ў г.Мінску 31 кастрычніка – 1 лістапада 2024 г., а таксама аб намечанай на 15 лістапада 2024 г. у г.Мінску Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі.
У ходзе размовы таксама былі разгледжаны пытанні правядзення шэрага іншых запланаваных мерапрыемстваў у двухбаковым і шматбаковым фармаце, рэгіянальная праблематыка, а таксама перспектывы делейшага развіцця беларуска-ўзбекскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.