:

Аб удзеле Пасла Беларусі ва Узбекістане Л.Марыніча ў адкрыцці гандлёвага дома «Чысты бераг» у г.Ташкенце

20.05.2023 г.

20 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці гандлёвага дома «Чысты Бераг» у г.Ташкенце.

ЗАТ «Чысты Бераг» з'яўляецца буйнейшым пастаўшчыком трубаправоднай арматуры, труб, электратэхнічнай прадукцыі і сантэхнічнага абсталявання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама адным з заснавальнікаў і афіцыйным членам Беларускай Асацыяцыі прадпрыемстваў трубаправоднай арматуры.

У краме «Чысты Бераг» у г.Ташкенце, жыхарам Рэспублікі Узбекістан даступныя звыш 10 тыс. найменняў прадукцыі, у тым ліку беларускай вытворчасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці